27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стварыў пошукавік вакансій для рэлакантаў

2
Беларус стварыў пошукавік вакансій для рэлакантаў

Карыстальнікі хваляць.

Айцішнік з Беларусі Андрэй Палканаў зарэлізаваў у LinkedIn сваю распрацоўку – пошукавік вакансіяў з афіцыйных кар'ерных сайтаў кампаній са спісу WayOut, прыдатных для расейскамоўных рэлакантаў за межамі СНД, піша devby.io.

«Сустракайце забойцу LinkedIn і Google Search – JOBR, KUR...A!™ Alphач! (прабачце, забыўся таблеткі з раніцы прыняць)», – так бадзёра прэзентаваў аўтар свой сэрвіс.

Андрэй папярэджвае, што гэта MVP, таму ў пошуку пакуль толькі 50 кампаній, якія даюць больш за 8000 актыўных вакансій. База абнаўляецца раз на гадзіну, шукаць можна паводле назваў вакансіяў, лакацыяў (горад, краіна, код краіны), тыпу працоўнага месца (remote, hybrid, onsite) і назваў кампаній.

Пра слабыя бакі сэрвісу распрацоўнік піша асобна:

Я пакуль не пастанавіў, што рабіць з 1300+ індыйскіх вакансій (у асноўным Epam і Luxoft). Калі мяне хтосьці прачытае з гэтых кампаній, пракаментуйце, пліз, ці можа там трапляцца нешта карыснае для расейскамоўных, ці можна смела ўсё гэта адфільтроўваць у топку? А пакуль, калі замінаюць, карыстайцеся выключальным аператарам: -india.

Некаторыя кампаніі закрываюць свае сайты з вакансіямі для доступу з Беларусі і Расеі – карыстайцеся VPN, калі нешта не адкрылася (браўзер Opera падае бясплатны VPN са скрынкі – як дэсктопны, так і мабільны).

На рэмарку пра індыйскія вакансіі нехта з карыстальнікаў заўважае, што іх «можна ў топку: там рэйты такія, што на гэтыя грошы можна жыць толькі ў Бангалор».

У каментарах прыляцеў і першы фідбэк:

«Я ўжо патыкала! На першы погляд зручна!

«Пакуль выглядае так, што парсяцца проста ўсе вакансіі ў розных кампаніях, дзе хоць некалі былі пазіцыі для be speaking. Таму пра прыдатныя кампаніі для рэлакантаў вельмі гучна сказана, на мой погляд. Праверыў рандомна тры вакансіі: у адной 100% патрэбная гішпанская+ intermediate english; у другой дакладна патрэбны іўрыт і добрая ангельская; у трэцяй патрэбная ангельская і літоўская».

Крутая штука, хутка працуе і зручная ў выкарыстанні!

«А ці нельга і краіну, і ключ асобна дадаць? А то калі забіваю “Берлін”, то мне адных дэвапсаў суне, а калі “цім-мэнэджмэнт”, то ўсё што заўгодна, акрамя Берліна».

«Нешта нагадвае Hamster Kombat. І таксама напэўна стрэліць».

«Хачу сказаць дзякуй! Рэальна крута, што гэта бясплатна».

Яшчэ актыўней карыстальнікі абмяркоўваюць назву сэрвісу. Многія смяюцца і ўхваляюць. Іншыя мяркуюць, што так нельга. А хтосьці прапануе адразу падумаць пра маштабаванне:

«Гучыць несур'ёзна. Лакальна для Польшчы яшчэ можа выклікаць усмешку, але калі гэта рэсурс, які хоча маштабавацца і расці якасна, назва вельмі няўдалая».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках