27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

6
У Гародні можна набыць сядзібу апошняга караля Рэчы Паспалітай

Аўкцыён адбудзецца 30 ліпеня.

На вуліцы Прагулачнай 15/1 у Гародні прадаюць частку сядзібы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пра продаж аб'екта паведамілі на сайце Гарадзенскага аблвыканкама, заўважыў a target="_blank" href=https://hrodna.life/2024/07/23/paniamun-aukcyjon/>Hrodna.life.

Прадаецца нежылая, часткова каменная частка будынка, плошчай 271,2 кв. м. Там пасля 1945 года доўгі час знаходзіўся клуб мясцовай «сельгастэхнікі» з кіназалай і бібліятэкай.

Пачатковы кошт аб'екта – 351 тыс. рублёў ($111,2 тыс.). Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У ім можна размясціць культурна-асветніцкую ўстанову. Аўкцыён адбудзецца 30 ліпеня 2024 года.

Калі новы ўладальнік не выканае абавязальніцтвы, то ў аднабаковым парадку з ім могуць разарваць дамову куплі-продажу.

Сядзібу ў Панямуні пабудавалі ў 1771 годзе ў стылі позняга барока. Там размяшчалася загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Палац быў цагляны, атынкаваны і не меў ніякіх дэкаратыўных элементаў на знешніх фасадах. Адзіным упрыгожваннем можна лічыць чатырохкалонны порцік на высокім цокалі. На аўкцыён выставілі частку будынка менавіта з ім.

Да часткі, якая прадаецца, прыбудаваны двухпавярховы драўляны аб'ём. Там жывуць некалькі сем'яў звычайных гарадзенцаў.

Недалёка ад сядзібы знаходзіцца капліца сярэдзіны XIX стагоддзя ў стылі неаготыкі, якую перарабілі пад гараж.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках