27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскай сістэме страхавання зарэгістраваная рэкордная колькасць беларусаў

6
У польскай сістэме страхавання зарэгістраваная рэкордная колькасць беларусаў

134000 чалавек.

У польскай сістэме страхавання (ZUS) зарэгістраваная рэкордная колькасць беларусаў. На стан канца чэрвеня 2024 г. іх налічвалася 134000 чалавек, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Як зазначае Цэнтр беларускай салідарнасці, беларусы з вялікім адрывам застаюцца другой у колькасці пасля грамадзянаў Украіны групай замежнікаў, зарэгістраваных у польскім Фондзе сацыяльнага страхавання.

Так, грамадзянаў Украіны ў ім налічваецца 771000 чалавек, беларусаў – 134 000, трэцяя ў колькасці група – грамадзяне Грузіі, якіх зарэгістравана 27000 чалавек.

Паказальна, што ў чэрвені 2023 года ў гэтай сістэме налічвалася 122000 беларусаў. Такім чынам, цягам года колькасць нашых суайчыннікаў у ZUS павялічылася на 12000 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках