31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра Харыс: Важна, каб не памяншалася супольная праца дзеля справядлівага міру

5
Зяленскі пра Харыс: Важна, каб не памяншалася супольная праца дзеля справядлівага міру

Менавіта на ўзроўні віцэ-прэзідэнта Амерыка ўдзельнічала ў першым саміце міру.

Украіне важна, каб не змяншалася дынаміка супольнай са Злучанымі Штатамі Амерыкі працы дзеля справядлівага міру.

Пра гэта паведамляе са спасылкай на вечаровы зварот прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Сёння ж кіраўнік Офіса (прэзідэнта – рэд.) Андрэй Ярмак гаварыў з Філам Горданам, дарадцам у пытаннях нацыянальнай бяспекі віцэ-прэзідэнткі ЗША Камалы Харыс. Менавіта на ўзроўні віцэ-прэзідэнткі Амерыка ўдзельнічала ў першым саміце міру, і важна, каб не змяншалася дынаміка нашай супольнай працы дзеля справядлівага міру», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт падкрэсліў, што «ўсе нашы партнёры на ўсіх узроўнях ведаюць і даведаюцца надалей, якія перспектывы ёсць і што справядлівы мір сапраўды можа быць вернуты як мага хутчэй».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках