1 верасня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеўскім універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы

3
У Кіеўскім універсітэце адновяць вывучэнне беларускай мовы

Пра гэта паведаміў рэктар універсітэта.

У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі адновяць вывучэнне беларускай мовы. Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар універсітэта Уладзімір Бугроў, паведамляе «Укрінфарм».

«Беларуская мова не з'яўляецца толькі мовай самаабвешчанага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, ваяроў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных сілаў Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Радзімы», – падкрэсліў Уладзімір Бугроў.

Паводле ягоных словаў, вывучаць беларускую мову будуць на кафедры славянскай філалогіі Вучэбна-навуковага інстытута філалогіі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках