27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве ўспыхнуў моцны пажар

2
У Маскве ўспыхнуў моцны пажар

Гелікаптэр Ка-32 скідаў ваду на шматпавярховік некалькі гадзін.

На вуліцы Маладзёжная ў Маскве ўночы 24 ліпеня гарэў 8-павярховы дом. Плошча пажару складала 2 000 квадратных метраў.

Спачатку загарэлася кватэра на 7 паверсе, а потым агонь перакінуўся на гарышча. Пра гэта пішуць расейскія СМІ, перадае «24 канал».

Плошча пажару ў васьміпавярховіку спачатку складала 200 квадратных метраў, а затым павялічылася да 2 000. Дым ад пажару было відаць за некалькі кіламетраў.

На месцы працавалі больш за 150 пажарных і 46 адзінак тэхнікі. Акрамя гэтага, Масква прыцягнула да тушэння авіяцыю - ваду скідалі з гелікаптэра Ка-32.

Дакладныя прычыны ўзнікнення пажару яшчэ невядомыя. Цяпер адкрытае гарэнне ўжо ліквідавалі.

Рух па вуліцы Маладзёжнай ад вуліцы Мікалая Каперніка да Ленінскага праспекта дагэтуль перацяты. Цікава, што за 200 метраў размешчаны Вялікі маскоўскі цырк і некалькі лякарняў.

Мясцовыя ратавальнікі выцягнулі з агню чатырох жыхароў. 30 чалавек з суседніх кватэр на розных паверхах эвакуаваліся самастойна.

Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках