У Маскве ўзарвалі аўто намесніка начальніка цэнтра спадарожнікавай сувязі войскаў РФ
51- 24.07.2024, 9:19
- 44,858
Высокапастаўлены вайсковец цяжка паранены.
Раніцай 24 ліпеня каля аднаго з жылых комплексаў прагучаў магутны выбух: узарваўся аўтамабіль. Уладальніка аўто шпіталізавалі з траўматычнай ампутацыяй ног, у яго спадарожніцы - сур'ёзныя траўмы твару.
Пазней стала вядома, што з прычыны выбуху пацярпеў 49-гадовы Андрэй Таргашоў, намеснік начальніка ПДРЦ 89 цэнтра спадарожнікавай сувязі УС РФ. На месцы нібыта была знойдзена выбуховая прылада, перадае obozrevatel.com.
Выбух прагучаў раніцай каля жылога комплексу «Малжанінава»: на паркоўцы ўзарвалася Toyota Land Cruiser, у якой знаходзіліся мужчына і жанчына.
Пацярпелым мужчынам быў 49-гадовы Андрэй Таргашоў - ён страціў ногі. У яго спадарожніцы - сур'ёзныя раны твару. Абодва былі дастаўленыя ў бальніцу.
Расейскае выданне ASTRA высветліла, што пацярпелы, аўтамабіль належыць вайскоўцу, намесніку начальніка ПДРЦ вайсковай часці 33790 у Падмаскоўі Андрэю Таргашаву. В/ч 33790 - гэта 89 цэнтр спадарожнікавай сувязі УС РФ.
У паліцыі Масквы заявілі, што прычынай выбуху стала закладзенае невядомымі пад аўтамабіль выбуховае прыстасаванне.
У выніку выбуху таксама пацярпелі пяць іншых аўтамабіляў і выбіты вокны ў жылым доме.