27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы ўкраінскі артыст трапіў пад абстрэл у Харкаве

2
Вядомы ўкраінскі артыст трапіў пад абстрэл у Харкаве

Спявак апынуўся ў эпіцэнтры выбухаў у момант удараў РФ па прыватным сектары.

Вядомы ўкраінскі спявак Сяргей Бабкін і ягоная жонка Сняжана, якія днямі вярнуліся ў родны Харкаў, апынуліся ў эпіцэнтры выбухаў.

Вораг здзейсніў чарговы абстрэл прыватнага сектара ў Харкаве сёння, 24 ліпеня.

У сваім Instagram выканаўца падзяліўся падрабязнасцямі страшнай раніцы. Паводле ягоных слоў, яны з каханай і сябрамі арандавалі дом.

Побач з іх домам быў размешчаны яшчэ адзін, які таксама здаюць у арэнду. Планы зорных мужа і жонкі на адпачынак сапсавалі акупанты.

Яны нанеслі ракетны ўдар па Харкаве. Адзін з расейскіх набояў патрапіў у суседні дом. Ён знаходзіўся, як расказаў Бабкін, за 5 метраў ад іх дома. Пара кажа, што ім вельмі пашанцавала, бо "прылёт" мог адбыцца па іх жыллі.

Бабкіны прачнуліся а 5 раніцы ад гучных выбухаў. Адразу пачаўся пажар, у доме павыляталі шыбы.

«Мы з сябрамі арандавалі дом на ноч. На гэтай тэрыторыі быў яшчэ адзін за пяць метраў ад нашага. Другі дом арандавалі дзве пары. Сёння а пятай раніцы прыляцела С-300 у дом побач. Мы прачнуліся ад страшнага гуку. Паляцелі шыбы, дым, агонь. Праз 10 хвілін прыехала шмат паліцыі, пажарныя. Нам усім неверагодна пашанцавала! Дагэтуль шум у галаве. Дзякуй, што жывыя», – падзяліўся музыка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках