27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Месца сапраўды незвычайнае, проста - кіпень»

2
«Месца сапраўды незвычайнае, проста - кіпень»

У Беларусі знайшлі «кавалачак Ісландыі».

Беларус падзяліўся ў TikTok відэа з цікавай лакацыяй, якую назваў «кавалачкам Ісландыі». Многія беларусы, як выявілася, не ведалі пра існаванне такога месца, піша telegraf.news.

Месца з крыштальна чыстымі «маленькімі гейзерамі», якія вырываюцца з-пад зямлі, называецца Кіпятак, і знаходзіцца яно ў вёсцы Ясянцах у Баранавіцкім раёне.

Аднак, насуперак назову, вада ў крыніцы зусім не гарачая і круглы год трымаецца ў межах 6-9 градусаў Цэльсія.

Такія крыніцы на тэрыторыі Берасцейшчыны - рэдкасць. і Кіпятак абвешчаны гідралагічным помнікам прыроды з 2010 года.

@s.stsiapanau

РОДНИК КИПЯТОК. ЯСЕНЕЦ. БАРАНОВИЧСКИЙ РАЙОН. БЕЛАРУСЬ.

♬ оригинальный звук - Сергей Степанов

Вада ў крыніцы прыдатная для ўжывання. Паказчыкі Ph жорсткасці нітратаў у норме. Забруджванні адсутнічаюць.

Аднак вада мае перавышэнні па жалезе і медзі. Гэта можна ўбачыць і па рыжай афарбоўцы берагоў і камянёў. Таму ўжываць яе на сталай аснове не варта.

Шматлікія карыстачы пацікавіліся, ці можна ў крыніцы купацца, і аўтар відэа адказаў, што так, але праз яго глыбіню атрымаецца толькі паляжаць, як у ваннай.

Таксама некаторым падалося, што аўтар відэа няправільна паставіў націск у назве крыніцы. Але выявілася, што мясцовыя жыхары называюць Кіпятак менавіта з націскам на «я».

«У нас там лецішча. Муж родам з гэтай вёскі. Месца сапраўды незвычайнае, а сапраўды - кіпень», - напісала адна карыстальніца пад відэа.

«На мясцовым дыялекце гэта Кіпень. Быў там. Месца сапраўды зачароўвае», - выказаўся яшчэ адзін каментатар.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках