31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя наваполацкай калоніі цісне на Яўгена Афнагеля

1
Адміністрацыя наваполацкай калоніі цісне на Яўгена Афнагеля

Палітвязня змясцілі ў ШІЗА і збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.

Палітвязня, актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, прысуджанага да 7 гадоў калоніі, утрымліваюць за кратамі тры гады і 10 месяцаў. У траўні, пасля двух гадоў на турэмным рэжыме, палітвязня зноў перавялі ў наваполацкую калонію №1, дзе ён раней адбываў свой тэрмін, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адразу па прыбыцці ва ўстанову адміністрацыя змясціла яго ў ШІЗА на 45 дзён, а потым перавяла ў ПКТ. Ужо 29 ліпеня ў Наваполацку адбудзецца чарговы суд па замене Яўгену рэжыму ўтрымання. Палітвязня зноў могуць перавесці ў турму.

Нагадаем, за час у зняволенні ў Яўгена сапсаваўся зрок, таму зараз ён вымушаны насіць акуляры. За кратамі ён шмат чытае і малюе. Вядома, што ў зняволенні на Яўгена ціснуць з боку адміністрацыі папраўчых устаноў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках