«Ліквідацыя Лукашэнкі – пытанне часу і абставін»
11- 24.07.2024, 14:31
- 17,446
Дыктатар патрапіў у вельмі цяжкую сітуацыю.
Расейскі адвакат і вядомы блогер Марк Фейгін распавёў аб планах Крамля наконт беларускага дыктатара.
- Пуцін, напэўна, меў планы адхілення Лукашэнкі, але гэтаму перашкодзіла вайна з Украінай, - заявіў Марк Фейгін для «Рацыі». - Памятаеце візіт былога кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Пампэа ў Менск у студзені 2020 года? Тады Лукашэнка яму наўпрост казаў, і гэта ўсё засталося запісаным у амерыканскіх спецслужбаў, аб тым, што ёсць планы па яго ліквідацыі.
Быў момант, калі Лукашэнка выставіў расейскага амбасадара Бабіча. Безумоўна, ён у курсе планаў яго ліквідацыі пры пэўных абставінах.
Масква чакае моманту, каб ушчыльную заняцца Лукашэнкам.
Фейгін мяркуе, што вайна з Украінай не змяніла, а адтэрмінавала планы Крамля наконт Лукашэнкі.
- З аднаго боку, Лукашэнка, вядома, патрапіў у вельмі цяжкую сітуацыю цяпер, бо тэрыторыя Беларусі эксплуатуецца Масквой для вайны, якая працягваецца, але, з другога боку, гэта як бы адтэрмінавала яго адхіленне ад улады.
Пуцін чакае моманту для таго, каб ліквідаваць Лукашэнку - тут ілюзій мець не варта. І Лукашэнка гэта ведае.
Насамрэч гэта пытанне часу і палітычных абставін — устараненне Лукашэнкі Масквой. Яны могуць наступіць ці не наступіць, але жаданне і ўпэўненасць у тым, што гэта трэба рабіць, у Маскве безумоўна ёсць, - мяркуе Фейгін.