Сырскі: Украіна мае цалкам рэалістычны план вяртання Крыма
14- 24.07.2024, 14:56
- 4,826
Гетман УСУ заявіў, што гэта выканальная місія.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што ва Украіны ёсць план вяртання Крыма і што гэта выканальная місія.
Пра гэта гетман УСУ заявіў у інтэрв'ю The Guardian.
Выданне апублікавала даслоўны пераказ гутаркі з Сырскім на гэтую тэму: «Ён сказаў, што Кіеў мае план вяртання Крыма, больш чым праз дзесяць гадоў пасля таго, як Уладзімір Пуцін незаконна анэксаваў яго. Ці сапраўды гэта магчыма? «Гэта рэалістычна. Вядома, гэта вялікая вайсковая таямніца», - сказаў генерал».
Сырскі таксама дадаў, УСУ зробяць «усё магчымае, каб дасягнуць міжнародна прызнаных межаў 1991 года»: «Мы павінны перамагчы...каб вызваліць нашых грамадзян, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях, якія цярпяць».
Гетман УСУ запэўніў, што ён ведае, як перамагчы Расею.
«Але я ведаю, што мы пераможам. Я ведаю, як я мушу гэта зрабіць. І я ўпэўнены, што мы гэта зробім», - падсумаваў Сырскі.