27 лiпеня 2024, Субота, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпартамент міграцыі Літвы пазбавіў шасцярых чалавек грамадзянства

8
Дэпартамент міграцыі Літвы пазбавіў шасцярых чалавек грамадзянства

За частыя паездкі ў Беларусь і Расею і ўтойванне пэўных фактаў.

Пасля праведзеных Дэпартаментам міграцыі Літвы праверак шэсць чалавек з расейскім грамадзянствам былі пазбаўлены літоўскага. Гэтыя людзі не інфармавалі дэпартамент аб тым, што атрымалі расейскае грамадзянства, піша Delfi..

З пачатку гэтага года дэпартамент абраў для праверкі амаль 2000 грамадзян, якія часта ездзяць у Беларусь і Расею. Высветлілася, што ў 1700 з іх ёсць падвойнае грамадзянства (Літвы і Расеі або Літвы і Беларусі) на законных падставах або дазвол на жыхарства ў іншай краіне.

Падчас праверкі высветлілася, што ў шасці грамадзян Літвы было падвойнае грамадзянства (Літвы і Расеі) без права на яго. Ніводзін з гэтых людзей не супрацоўнічаў з Дэпартаментам міграцыі, не адгукнуўся на просьбу падаць дакументы, якія даводзяць права на падвойнае грамадзянства, таму ведамства пачало працэдуру пазбаўлення грамадзянства. У выніку міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ падпісала загад аб пазбаўленні гэтых людзей літоўскага грамадзянства.

Па наяўных звестках, факты ўтойвання беларускага грамадзянства знойдзеныя не былі.

Дэпартамент міграцыі зазначае, што грамадзянін Літвы, які атрымаў грамадзянства іншай краіны, павінен цягам двух месяцаў пісьмова паведаміць пра гэта. За парушэнне парадку пагражае штраф у суме 300-850 еўраў.

Цяпер дэпартамент праводзіць праверку яшчэ некалькіх соцень грамадзян.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках