31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск расказаў пра ролю паліцыі ў ахове мяжы з Беларуссю

3
Туск расказаў пра ролю паліцыі ў ахове мяжы з Беларуссю

«Вынікі сапраўды дзівосныя».

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 105-годдзю паліцыі Польшчы, прэм'ер-міністр краіны Дональд Туск звязаў зніжэнне міграцыйнага ціску на граніцы з Беларуссю з адпраўкай на дапамогу пагранічнікам і салдатам падраздзяленняў паліцыі.

«Вынікі сапраўды дзівосныя. Маю падтрымаць вас у тым, што вы тамака робіце. І мяне, і вас часта крытыкуюць, але мы добра ведаем, якую важную місію выконваем на мяжы. Яшчэ ў траўні было 7 тысяч спроб незаконнага пераходу граніцы. Яшчэ ў чэрвені было блізу 4 тысяч спроб парушэння мяжы, а ў ліпені - 800. З моманту, як паліцыя далучылася да дапамогі Памежнай ахове там на мяжы, маем справу з вельмі сур'ёзнымі пазітыўнымі фактамі. Польшча з'яўляецца больш бяспечнай дзякуючы вашым намаганням», - сказаў ён.

Прэм'ер таксама заявіў аб выдзяленні дадатковых сродкаў у бюджэце на будучы год у суме 1 млрд злотых на абсталяванне для паліцэйскіх падраздзяленняў.

Нагадаем, памежная зона стала крыніцай напружання з 2021 года, калі Беларусь перапраўляла мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі ў Польшчу і краіны Балтыі. Улады ЕЗ заявілі, што гэта было зроблена з мэтай стварэння хаосу і дэстабілізацыі рэгіёна. Заходнія чыноўнікі заклікалі Менск вывесці ўсіх нелегальных мігрантаў з прыгранічных тэрыторый і вярнуць іх у краіны, з якіх яны прыбылі.

У сярэдзіне жніўня 2023-га года Літва пастанавіла закрыць два з шасці пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, а Латвія абвясціла аб мабілізацыі дадатковых супрацоўнікаў пагранслужбы «ў сувязі з гібрыднай пагрозай, якая хутка расце на латвійска-беларускай дзяржаўнай мяжы». «Мы гатовы дзейнічаць, каб прыйсці на дапамогу, прымаць пастановы - уключаючы закрыццё мяжы», - заявіла міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках