1 верасня 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы амерыканскі онлайн-банк спыніў абслугоўванне беларускіх кліентаў

7
Вядомы амерыканскі онлайн-банк спыніў абслугоўванне беларускіх кліентаў

Названая прычына.

Прыватны амерыканскі онлайн-банк Mercury разаслаў лісты кліентам з 37 краін аб спыненні абслугоўвання іх рахункаў. У спіс трапілі Беларусь, Расея, КНДР, Пакістан, Албанія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, а таксама Украіна, паведамляе партал TechCrunch са спасылкай на прадстаўнікоў банка.

Забарона на абслугоўванне распаўсюджваецца на ўсіх уладальнікаў пашпартоў вышэйпералічаных краін (выключэнне - украінцы, якія жывуць у ЗША).

Асноўнай прычынай блакавання банк называе санкцыі ЗША, а таксама факты карыстання аплатнай сістэмай Mercury і адкрыцця рахункаў у банку з боку рэзідэнтаў і кампаній з «рызыкоўных краін», якія тым самым маглі абыходзіць санкцыйныя абмежаванні.

Праз гэта супраць Mercury ўладамі ЗША была распачатая праверка.

Украіна патрапіла пад блакаванне, бо частка яе тэрыторый знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, патлумачылі прадстаўнікі Mercury.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках