27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка расказала аб магутным удары УСУ па тэрыторыі РФ

1
Брытанская выведка расказала аб магутным удары УСУ па тэрыторыі РФ

Масква не можа дазволіць сабе такіх страт.

Брытанская выведка падзялілася сваімі высновамі наконт наступстваў украінскага ўдару па расейскім складзе боепрыпасаў у Варонежскай вобласці 7 ліпеня.

Вайсковыя эксперты нагадалі, што з адкрытых крыніц вядома аб украінскім удары беспілотнікамі па расейскім складзе зброі ў Сяргееўцы Варонежскай вобласці, што прывяло да амаль поўнага знішчэння ўсяго, што там знаходзілася. Брытанская выведка называе гэта значнай стратай для расейскага войска, бо склад займаў амаль 9 квадратных кіламетраў.

«Гэты склад, вельмі імаверна, быў месцам захоўвання боепрыпасаў «зямля-зямля», а таксама стралковай зброі для выкарыстання на фронце. Гэта яшчэ больш ускладніць Расеі і без таго праблемныя лагістычныя ланцужкі і будзе падахвочваць яшчэ больш разгрупоўваць такія аб'екты праз сталую пагрозу ўкраінскіх удараў», - адзначаюць у аглядзе.

Аналітыкі таксама адзначылі, што гэта ў чарговы раз указвае на тое, што Расея мае праблемы з прыкрыццём важных аб'ектаў нават у раёнах са значнай шчыльнасцю СПА, бо гэта зона ў межах 80 км ад мяжы з Украінай.

«Расея не можа бязбольна дазволіць сабе такія страты, улічваючы абраную ёю стратэгію «вайны на знясіленне»... Для такога падыходу патрэбны велізарныя аб'ёмы боепрыпасаў. Расея зараз спадзяецца на сваіх нешматлікіх замежных партнёраў у пастаўках, бо яе ўласная абаронная прамысловасць адчувае цяжкасці з тым, каб задавальняць патрэбнасці фронту», - рэзюмуюць брытанскія спецыялісты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках