ЦНС: Расейскім вайскоўцам забароняць размаўляць з сем'ямі
7- 24.07.2024, 16:51
- 9,852
Пасля размоваў “мамкі ці жонкі “герояў” задаюць непатрэбныя пытанні ўладам”.
Улады РФ наважылі пазбавіць акупантаў магчымасці камунікацыі, адбіраючы ў іх гаджэты. Прычынай таму сталі масавыя выцекі інфармацыі аб стратах РФ у вайне супраць Украіны.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Цэнтр нацыянальнага супраціву.
Пры незахаванні такога патрабавання ад Дзярждумы РФ расейскім захопнікам будзе пагражаць дысцыплінарны арышт да 10 дзён.
Як тлумачыцца ў паведамленні, галоўнай прычынай такога кроку з'яўляюцца масавыя выцекі інфармацыі аб стратах ворага ва Украіне.
Акупанты ў тэлефонных размовах скардзяцца сваім родным аб татальным парушэнні іх правоў з боку камандавання, нявыплаце абяцаных сродкаў, вялізных стратах і нежаданні памерці ва ўкраінскіх пасадках.
«Праз такія «навіны» здараюцца адзінкавыя выпадкі, калі мамкі ці жонкі «герояў» задаюць непатрэбныя пытанні ўладам», - тлумачаць у ЦНС.
Новаўвядзеннем незадаволеныя расейскія ваенкары, якія сцвярджаюць, што такі крок пры яго няўхільным выкананні ў зоне правядзення баявых дзеянняў прывядзе да «абсалютнай паралізацыі органаў вайсковага кіравання і страты кіравальнасці войскамі».