27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хлусіць аб сваёй эканамічнай моцы

23
Расея хлусіць аб сваёй эканамічнай моцы

Санкцыі адправілі эканоміку РФ назад у СССР.

Міністры фінансаў васьмі краін Еўрапейскага Звязу заявілі аб пачатку саветызацыі эканомікі Расеі пад уплывам санкцый. Эканамічныя, фінансавыя і гандлёвыя абмежаванні супраць РФ, уведзеныя ў пакаранне за ўварванне ва Украіну, пачынаюць прыносіць свой плён.

Расейскія прапагандысты спрабуюць давесці, што санкцыі дапамагаюць Расеі развіць уласную эканоміку, аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці.

У матэрыяле для брытанскага выдання The Guardian (пераклад - dialog.ua) міністры паведамілі, што эфектыўнасць санкцый пацвярджаецца, аднак іх неабходна ўзмацніць. Пад калонкай стаяць прозвішчы міністраў фінансаў Швэцыі, Даніі, Эстоніі, Фінляндыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў і Польшчы.

На іх думку, заявы расейскіх прапагандыстаў неабходна зняпраўджваць, паказваючы рэальны стан спраў. Тое, што расейцы спрабуюць выдаць за стымул для росту, насамрэч стала пачаткам саветызацыі краіны, пішуць міністры. Такім чынам, Расея фактычна адправілася ў мінулае, паўтараючы цяжкі шлях СССР, які ў канчатковым выніку пацярпеў крах праз эканамічную неплатаздольнасць.

Прыкметамі гэтага працэсу чыноўнікі назвалі ўзмацненне кантролю рынку з боку дзяржавы, вялікія дзяржаўныя выдаткі, што фінансуюцца за кошт канфіскацыі прыватных актываў. Эканоміка РФ пераарыентуецца на выпуск вайсковай прадукцыі з «поўным грэбаваннем» да сацыяльнага і эканамічнага дабрабыту насельніцтва.

Гэта не можа быць паспяховай доўгатэрміновай стратэгіяй, зазначана ў матэрыяле.

Аўтары падкрэсліваюць, што Захад павінен працягваць і ўзмацняць санкцыі «ў стратэгічна важных сектарах, такіх як энэргетыка, фінансы і тэхналогіі». Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць здольнасці Расеі эфектыўна прадаваць нафту на замежныя рынкі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках