31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія рыхтуе новую ініцыятыву аб набоях для Украіны на 2025 год

2
Чэхія рыхтуе новую ініцыятыву аб набоях для Украіны на 2025 год

Гэтым разам у ініцыятыве будуць удзельнічаць чэшскія вытворцы.

Міністэрства абароны Чэхіі рыхтуецца запусціць паўторную ініцыятыву для пастаўкі Украіне артылерыйскіх боепрыпасаў на наступны год. Гэтым разам у ініцыятыве будуць удзельнічаць чэшскія вытворцы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніцы чэшскага Мінабароны Яны Чарнаховай у інтэрв'ю Deník N.

Са звестак выдання, праект пад працоўнай назвай «Ініцыятыва-2025» папярэдне ахопіць пяць зброевых кампаній Чэхіі, якія будуць вырабляць набоі для Украіны. Для гэтага будуць выкарыстаны сродкі еўрапейскіх донараў.

Паводле інфармацыі выдання, у праекце будуць удзельнічаць:

Czechoslovak Group,

STV Group,

Omnipol з Ompo Holding,

Colt CZ Group SE, уладальнікам якой з'яўляецца Česká zbrojovka,

зброевая кампанія DSS.

«Гэты натуральны працяг механізму, які ўжо працуе. Акрамя таго, чым раней донары выдадуць сродкі, тым хутчэй нашы кампаніі падпішуць доўгатэрміновыя кантракты», - растлумачыла Чарнахова.

Агенцтва міждзяржаўнага абароннага супрацоўніцтва пры Мінабароны Чэхіі зараз збірае інфармацыю аб тым, што гэтыя кампаніі могуць паставіць ва Украіну ў наступным годзе.

Прага стане пасярэднікам паміж донарамі - еўрапейскімі краінамі і гэтымі кампаніямі. Упаўнаважаны чэшскага ўрада ў пытаннях аднаўлення Украіны Томаш Капечны расказаў, што сярод донараў павінны быць пераважна еўрапейскія дзяржавы, Данія, Нідэрланды і Нямеччына.

Ён зазначыў, што перамовы аб фінансавай падтрымцы могуць пачацца ўжо ў канцы лета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках