27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог

14
У Беларусі будуць будаваць менш новых дарог

Чыноўнік заявіў, што шчыльнасць дарожнай сеткі ў краіне і так высокая.

Пра намер скараціць аб'ёмы будаўніцтва новых дарог расказаў кіраўнік Галоўнай управы аўтадарог Мінтранса Рыгор Глазко.

Рыгор Глазко паведаміў, што па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання ў Беларусі перавозяцца больш як 40 адсоткаў усіх грузаў і блізу 60 адсоткаў пасажыраў.

Паводле звестак Мінтранса, на 1 студзеня 2024 года даўжыня аўтамабільных магістраляў агульнага карыстання ў Беларусі складае амаль 87 тыс. км. З іх да рэспубліканскай сеткі адносяцца блізу 16 тыс. км, а да мясцовай – 71 тыс. км.

Пры гэтым шчыльнасць дарожнай сеткі ў Беларусі, як сцвярджае чыноўнік, адна з самых высокіх на постсавецкай прасторы і нават у Еўропе. Таму прынятая пастанова адыходзіць ад новага будаўніцтва на карысць праектаў рэканструкцыі дарог і мастоў.

Асноўная мэта – захаваць і палепшыць створаную сетку дарог з дапамогай актуальных і капітальных рамонтаў. У час такіх рамонтаў дарожныя будаўнікі будуць замяняць або рамантаваць пакрыццё так, каб яно вытрымлівала нагрузкі да 11,5 т на вось.

Другая задача – рамонт мастоў. Аб'ём такіх працаў будзе расці з атрыманнем неабходнага фінансавання, дадаў Рыгор Глазко.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках