31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у РФ прызнаў гарэлачнага караля «экстрэмісцкім аб'яднаннем»

5
Суд у РФ прызнаў гарэлачнага караля «экстрэмісцкім аб'яднаннем»
ЮРЫЙ ШЭФЛЕР

Юрыя Шэфлера і ягоную кампанію абвінавацілі ў фінансаванні УСУ.

Тамбоўскі раённы суд Тамбоўскай вобласці задаволіў пазоў Генпракуратуры Расеі да ўладальніка гарэлачных марак Moskovskaya і Stolichnaya Юрыя Шэфлера і яго кампаній, паведаміла ў сераду, 24 ліпеня, прэс-служба суда. Актывы бізнэсмэна пастановай суду будуць звернутыя ў прыбытак дзяржавы. Суд таксама прызнаў Шэфлера і шэраг ягоных кампаній «экстрэмісцкім аб'яднаннем».

Акрамя таго, суд арыштаваў рухомую і нерухомую маёмасць, а таксама банкаўскія рахункі Шэфлера.

Інфармацыя пра пазоў Генпракуратуры да Шэфлера і падкантрольных яму кампаніяў Amber Beverage Group Holdings і Stoli Group з Люксембурга, з'явілася ў пачатку ліпеня. Гарэлкавага караля абвінавацілі ў заахвочванні абстрэлаў расейскіх рэгіёнаў, а ягоныя кампаніі – у фінансаванні фонду дапамогі УСУ і падтрымцы Украіны.

57-гадовы нараджэнец Арла Юры Шэфлер пакінуў Расею ў 2002 годзе і заняўся вытворчасцю гарэлкі за мяжой. Forbes ацэньвае ягонае багацце на паўтара мільярда даляраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках