27 лiпеня 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на сайце прыватных аб'яваў прадаюць амаль новую Ferrari

8
У Беларусі на сайце прыватных аб'яваў прадаюць амаль новую Ferrari

За колькі.

На беларускім партале аб'яваў Kufar.by прадаецца чорны кабрыялет Ferrari 812 GTS 2022 года выпуску.

У машыны бензінавы рухавік абёмам 4 л, поўны прывад і аўтаматычная скрынка перадачаў.

Нягледзячы на тое, што ў аб'яве аўтамабіль паказаны як новы, ягоны прабег складае 3003 км. За ўсё гэта хараство просяць $812 тыс. (або 2,5 млн беларускімі).

На еўрапейскіх пляцоўках прапанавана даволі шмат аўто з прабегам літаральна пару-тройку тысячаў кіламетраў. Відаць, гаспадары элітных аўтамабіляў проста не знаходзяць, куды на іх ездзіць.

У роднай для Ferrari Італіі можна набыць падобны практычна новы асобнік за €500–520 тыс. Кошт жа машыны з завода можа перавышаць і €2 млн.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках