8 верасня 2024, Нядзеля, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатар паставак какаіну праз пасольства РФ у Аргенціне папрасіўся на вайну

6
Арганізатар паставак какаіну праз пасольства РФ у Аргенціне папрасіўся на вайну
АНДРЭЙ КАВАЛЬЧУК

Андрэй Кавальчук асуджаны на 18 год.

Бізнэсовец Андрэй Кавальчук, асуджаны на 18 гадоў за арганізацыю паставак какаіну праз пасольства Расеі ў Аргенціне, захацеў адправіцца на вайну з Украінай, паведаміла член Савета ў правах чалавека пры прэзідэнце, журналістка «Московского комсомольца» Ева Меркачова.

Паводле яе звестак, Кавальчук, які адбывае пакаранне ў калоніі №6 Уладзімірскай вобласці, «апынуўся ў складаным становішчы» праз канфлікт з адміністрацыяй установы, у выніку яму забаранілі размаўляць праз тэлефон нават са сваім адвакатам. Праз што гэта адбылося, невядома.

Меркачова адзначыла, што сувязь з Кавальчуком практычна страчаная. Аднак, са слоў іншых зняволеных калоніі, ён таксама мае праблемы са здароўем, баіцца не дажыць да заканчэння тэрміна і таму наважыўся папрасіцца на вайну. Зрэшты, падпісаць кантракт з Мінабароны яму ці наўрад атрымаецца праз наяўнасць грамадзянства Нямеччыны. У сувязі з гэтым Кавальчук разлічвае трапіць на фронт праз якую-небудзь прыватную вайсковую кампанію, рэзюмавала Меркачова.

У канцы 2021 года калегія прысяжных прызнала бізнэсоўца і трох яго суўдзельнікаў вінаватымі ў кантрабандзе наркотыкаў у асабліва значнай суме (артыкул 229.1 КК). У выніку суд прыгаварыў фігуранта да 18 гадоў пазбаўлення волі.

Кавальчук трапіў у поле зроку праваахоўных органаў у лістападзе 2016 года, калі новы загадчык гаспадаркі расейскага пасольства ў Буэнас-Айрэсе Ігар Рогаў выпадкова знайшоў у школе пры дыпмісіі 12 валізак з 389 кг калумбійскага какаіну высокай ступені ачысткі. На іх віселі біркі з імем і тэлефонам бізнэсоўца. Падчас расследавання высветлілася, што ўладальнік грузу жыве ў Берліне і ніколі не працаваў у пасольстве, але наведваў яго некалькі разоў у 2016 годзе.

Расейскія і аргенцінскія сілавікі правялі супольную аперацыю па затрыманні ўдзельнікаў схемы пастаўкі какаіну. Падчас яе быў затрыманы былы загадчык гаспадаркі дыпмісіі Алі Абянаў, які схаваў на просьбу Кавальчука валізкі з наркотыкамі ў школе пры пасольстве, а таксама атрымальнікі грузу ў Маскве - Ішцімір Худжамаў і Уладзімір Калмыкоў. Неўзабаве Нямеччына выдала і Кавальчука.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках