27 лiпеня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Парыжы стартуе Алімпіяда: Анлайн-трансляцыя адкрыцця

5
У Парыжы стартуе Алімпіяда: Анлайн-трансляцыя адкрыцця

Беларускія спартоўцы не ўдзельнічаюць у цырымоніі.

У пятніцу, 26 ліпеня, у Парыжы (Францыя) адбудзецца цырымонія адкрыцця ХХХIII летніх Алімпійскіх гульняў.

У турніры ўдзельнічаюць прадстаўнікі 206 краінаў, якія будуць змагацца за 329 камплектаў медалёў у 32 відах спорту.

Парыж трэці раз прыме Алімпіяду, да гэтага спаборніцтва праходзілі ў 1900 і 1924 гадах.

У Алімпіядзе (10 відаў спорту) будуць удзельнічаць 17 беларусаў.

Як вядома, беларускія спартоўцы на гэты раз выступяць на Гульнях у нейтральным статусе: яны не змогуць спаборнічаць пад дзяржаўным сцягам, удзельнічаць у камандных відах, а падчас цырымоніі ўзнагароджання (калі нехта заваюе залатыя ўзнагароды) не будзе гучаць гімн. У медальным заліку вынікі нашых суайчыннікаў таксама не будуць брацца да ўвагі. Удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця ім таксама не дазволена.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках