27 лiпеня 2024, Субота, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазроны ў забойстве Фарыён растлумачыў свае дзіўныя паводзіны ў судзе

2
Падазроны ў забойстве Фарыён растлумачыў свае дзіўныя паводзіны ў судзе

Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

26 ліпеня ў Львове адбылося паседжанне паводле справы аб забойстве Ірыны Фарыён. 18-гадоваму падазраванаму абіралі меру стрымання.

У судзе дачка мовазнаўцы Сафія Семчышын спрабавала выпытаць у хлопца, чаму ён пайшоў на злачынства. Падазроны паказаў жанчыне язык, паведамляе «24 канал».

Пасля таго, як паседжанне завяршылася і суддзя прызначыў юнаку меру стрымання ў выглядзе 2 месяцаў пад вартай без права ўнясення закладу, журналісты папрасілі затрыманага растлумачыць сваю негатыўную рэакцыю на словы дачкі Фарыён.

Зінчанка сказаў, што гэта не была негатыўная рэакцыя. Хлопец адзначыў, што жанчына спытала, у яго, ці праглынуў ён язык. Тады падазраваны наважыў прадэманстраваць на практыцы, што язык у яго пры сабе.

Дарэчы, Зінчанка адмаўляў, што забіў экс-дэпутатку. Таксама, адказваючы на пытанне журналістаў, ён сказаў, што не ведае, як ставіцца да Фарыёна.

Адмовіўся каментаваць падазраваны і стаўленне да неанацысцкіх рухаў. У той жа час адзначыў, што негатыўна ставіцца да Пуціна і ягонага рэжыму.

26 ліпеня суд у Львове адправіў 18-гадовага Зінчанку пад варту. Падазраванаму паведамілі аб падазрэнні паводле ч.1 арт. 115 Крымінальнага кодэксу Украіны, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках