1 верасня 2024, Нядзеля, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Лекі ад ВІЧ знойдзеныя

8
Навукоўцы: Лекі ад ВІЧ знойдзеныя

Ужо сёмы чалавек у свеце вылечыўся ад хваробы.

У Нямеччыне 60-гадовы мужчына стаў сёмым чалавекам у свеце, які вылечыўся ад віруса імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ). Гэта адбылося дзякуючы інавацыйнаму падыходу да трансплантацыі ствалавых клетак. Ён з'яўляецца другім чалавекам у свеце, якому перасадзілі такія ствалавыя клеткі.

Аб гэтым піша Nature.

«Я вельмі здзіўлена, што гэта спрацавала», – кажа Равіндра Гупта, мікрабіёлаг з Кембрыджскага ўніверсітэту.

Першым чалавекам, які выздаравеў ад ВІЧ пасля трансплантацыі костнага мозгу для лячэння рака крыві, быў Цімаці Рэй Браўн, якога называлі «берлінскім пацыентам».

Браўну і некалькім іншым людзям перасадзілі спецыяльныя донарскія ствалавыя клеткі, якія змяшчаюць мутацыю ў гене, што кадуе рэцэптар CCR5. Большасць штамаў ВІЧ выкарыстоўваюць менавіта гэты рэцэптар для пранікнення ў імунныя клеткі.

Таму многія навукоўцы наважылі, што мутацыя ў гене CCR5 дапаможа ў лячэнні ВІЧ-інфекцыі. Але на 25-й Міжнароднай канферэнцыі па СНІДу ў Мюнхене медыкі прапанавалі іншы падыход.

Пацыент, якога называюць «наступным берлінскім пацыентам», атрымаў ствалавыя клеткі ад донара, які меў толькі адну копію мутаванага гена. А значыць, пошук лекаў супраць ВІЧ – гэта не толькі пра CCR5, кажа аўстралійская інфекцыяністка Шэран Левін.

Нарэшце, вынікі даследавання пашыраюць кола донараў для трансплантацыі ствалавых клетак. Прыблізна 1% людзей еўрапейскага паходжання маюць мутацыі ў абедзвюх копіях гена CCR5, але амаль 10% людзей з такім паходжаннем маюць адну мутаваную копію CCR5.

Сёмаму пацыенту, які паправіўся ад ВІЧ, упершыню паставілі дыягназ у 2009 годзе. У 2015 годзе ў яго развіўся востры міелойдны лейкоз – анказахворванне крыві, якое пачынаецца ў касцяным мозгу.

Лекары не змаглі знайсці донара ствалавых клетак, які меў бы мутацыі ў абедзвюх копіях гена CCR5, але знайшлі донарку, якая мела адну мутаваную копію. У 2015 годзе пацыенту зрабілі трансплантацыю ствалавых клетак.

«Лячэнне раку прайшло вельмі добра. На працягу месяца ствалавыя клеткі костнага мозга пацыента былі заменены на донарскія. Пацыент перастаў прымаць антырэтравірусныя прэпараты, якія душаць ВІЧ, у 2018 годзе. І зараз, амаль праз шэсць гадоў, даследчыкі не бачаць, каб ВІЧ рэплікаваўся ў арганізме пацыента», – кажа імунолаг Крысціян Геблер з Медычнага цэнтра «Шарыце – Берлінскі ўніверсітэт».

Папярэднія спробы трансплантацыі ствалавых клетак ад донараў са звычайнымі генамі CCR5 не давалі такіх вынікаў: вірус зноў зʼяўляўся праз некалькі тыдняў ці месяцаў пасля таго, як ВІЧ-інфікаваныя людзі спынялі антырэтравірусную тэрапію.

Толькі да аднаго чалавека з трансплантаванымі клеткамі («жэнеўскі пацыент»), вірус не вяртаўся прынамсі цягам 32 месяцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках