27 лiпеня 2024, Субота, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў, дзе адбудзецца бітва, якая вызначыць ход усёй вайны ва Украіне

2
Экспэрт распавёў, дзе адбудзецца бітва, якая вызначыць ход усёй вайны ва Украіне

Яна будзе адбывацца з удзелам F-16.

Журналіст Іван Якавіна ў сваім аналітычным відэа на канале YouTube выказаў меркаванне, калі і як у небе Украіны з'явяцца заходнія самалёты.

Іван Якавіна паспрабаваў спрагназаваць вайсковыя падзеі найбліжэйшай будучыні: «Самалёты рыхтуюцца, і яны абавязкова будуць. І ўжо неаднаразова заяўлена, што яны да верасня ўжо будуць (на працягу месяца). Я падазраю, што першае выкарыстанне гэтых самалётаў F-16 стане вялікім сюрпрызам для Расейскай Федэрацыі. Хутчэй за ўсё, рыхтуецца нейкая дастаткова сурʼёзная паветраная аперацыя, каб паказаць, на што здольныя гэтыя самалёты».

Украінскі журналіст апісаў, як могуць развівацца падзеі на полі бою ў найбліжэйшы час: «Як я мяркую, стратэгія ўкраінская будзе наступная: прымусіць Расейскую Федэрацыю весці бітвы за кантроль над небам, гэта значыць правесці паветраную вайну. Пры чым гэтую паветраную вайну весці не там, дзе выгадна Расеі, а там, дзе гэта выгадна Украіне. Украіне гэта было б, вядома, выгадна праводзіць недзе ў раёне Крыма і Чорнага мора, дзе сітуацыя для расейскай авіяцыі будзе максімальна неспрыяльнай».

«Я думаю, што менавіта акваторыя Чорнага мора і тэрыторыя Крыма, дакладней сказаць паветраную прастору над імі, стануць тым самым полем паветранай бітвы, якая і вызначыць ход усёй вайны. Чаму менавіта там? Праз тое, што Крым мае вялікае сімвалічнае значэнне як для Расеі, так і для самога Пуціна, пакінуць Крым проста так Украіне яны не могуць, таму змагацца за Крым яны будуць да апошняга. Украіна можа гэтым скарыстацца і навязаць паветраную вайну менавіта над Крымам», – выказаў меркаванне Іван Якавіна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках