Аўтобус з дзецьмі ўляцеў у аўто ў Вілейскім раёне
4- 28.07.2024, 15:11
- 7,754
Кіроўца аўтобуса абганяў малакавоз.
Аўтобус, які перавозіў 22 дзіцяці, уляцеў у легкавік блізу пасёлка Партызанскі Вілейскага раёна, паведамляе УУС Менскага аблвыканкама. ДТЗ адбылося сёння аб 11.40.
56-гадовы кіроўца аўтобуса абганяў малакавоз і выехаў на сустрэчную паласу. Каля скрыжавання ён сутыкнуўся з легкавым Rover, за стырном якога была 27-гадовая жанчына. Аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся на бок.
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзеці не пацярпелі. Кіроўца легкавушкі дастаўленая ў шпіталь для медагляду.
На месцы працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група.

