Найлепшы брытанскі плывец захварэў на COVID
- 29.07.2024, 20:17
- 3,092
Трохразовы алімпійскі чэмпіён у нядзелю стаў другім на стометроўцы брасам, а потым паскардзіўся на самаадчуванне.
Трохразовы алімпійскі чэмпіён, брытанскі плывец Адам Піці здаў станоўчы тэст на COVID на наступны дзень пасля заваявання срэбра на Гульнях у Парыжы.
Піці напярэдадні стаў другім на стометроўцы брасам, саступіўшы 0,02 секунды італьянцу Нікола Марцінэнгі.
Пасля заплыву брытанец сказаў, што не вельмі добра сябе адчувае і ў яго крыху баліць горла. За ноч стан спартоўца пагоршыўся, паведамілі ў камандзе.
На Алімпіядзе ў Парыжы, у адрозненне ад Токіа, няма строгіх пратаколаў на выпадак каранавірусу, таму Піці можа вярнуцца да спаборніцтваў ужо ў пятніцу на эстафеты, калі яму дазволіць самаадчуванне.
Гэта не першы выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Парыжы – перад Гульнямі вірус выявілі ў пяці чальцоў каманды Аўстраліі ў водным пола.
Піці 29 гадоў, ён перамог золата на стометроўцы брасам на Гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра і Токіа, а таксама стаў чэмпіёнам Алімпіяды-2020 у змешанай камбінаванай эстафеце. У яго таксама тры срэбныя алімпійскія медалі.
Плывец расказваў, што пасля Токіа ў яго ўзніклі праблемы з алкаголем і псіхічным здароўем і ён амаль сышоў са спорту.