5 лiпеня 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя ўсе пары 1/4 фіналу Еўра-2024

3
Сталі вядомыя ўсе пары 1/4 фіналу Еўра-2024

Матчы будуць згуляныя 5 і 6 ліпеня.

У Нямеччыне былі згуляныя апошнія матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы ў футболе.

На гэтай стадыі Гішпанія падолела Грузію (4:1), Нямеччына – Данію (2:0), Партугалія – ​​Славенію (0:0, 3:0 па пенальці), Францыя – Бэльгію (1:0), Нідэрланды – Румынію (3:0), Турцыя – Аўстрыю (2:1), Англія – ​​Славакію (2:1, д.ч.), а Швейцарыя – Італію (2:0).

Пары 1/4 фіналу:

Гішпанія – Нямеччына (5 ліпеня, Штутгарт, 19:00 паводле Менску);

Партугалія – ​​Францыя (5 ліпеня, Гамбург, 22:00);

Англія – Швейцарыя (6 ліпеня, Дзюсельдорф, 19:00);

Нідэрланды – Турцыя (6 ліпеня, Бэрлін, 22:00).

Матчы 1/2 фіналу адбудуцца 9 і 10 ліпеня (Мюнхен, Дортмунд), фінал – 14 ліпеня (Бэрлін).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках