5 лiпеня 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты пасля разгрому пад Ваўчанскам моляць Пуціна аб выратаванні.

15
Акупанты пасля разгрому пад Ваўчанскам моляць Пуціна аб выратаванні.

Расейскія вайскоўцы запісалі відэа.

Расейскія вайскоўцы з 1009-га палка, якія выжылі пасля чарговага правальнага штурму Ваўчанска ў Харкаўскай вобласці, упрошваюць Уладзіміра Пуціна аб дапамозе. Яны абураныя тым, што іхніх параненых прымушаюць далей штурмаваць украінскія аб'екты, паведамляе «24 канал».

Як заявілі расейскія вайскоўцы, камандаванне акупацыйнага войска гоніць іх у так званыя «мясныя штурмы», ігнаруючы фізічны і маральны стан жаўнераў і зусім не ўлічваючы страты сярод асабовага складу сваіх жа байцоў.

«Я Валетаў Яўген. Гэта мой брат, Валетаў Ігар. Учора выходзілі на штурм Ваўчанска. Са штурму ў нас нічога не атрымалася. Усе атрымалі раненні. Нехта ўцёк. Далейшага лёсу іх я не ведаю. Магчыма параненыя, магчыма забітыя», – распавялі акупанты.

Як расказаў адзін з іх, яны з братам таксама атрымалі раненні, аказалі сабе першую медычную дапамогу і выбраліся ў лес. Аднак камандзір відавочна адрэагаваў на гэта не так, як яны чакалі.

Ён заявіў ім, што ўжо заўтра яны павінны зноў «ісці штурмаваць гэты будынак». Акупантам такі загад не спадабаўся, бо ім «усе баліць і яны параненыя, без сіл».

«Я звяртаюся ў вайсковую пракуратуру, прэзідэнта Расеі, умяшайцеся, калі ласка. Развяжыце гэтае пытанне. Навошта адпраўляць вось такіх вось людзей, усіх параненых, знясіленых у бой? Гэта проста – адправіць на смерць», – завіў захопнік.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках