Вугорская шабля ў спіну Пуціну
6- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «Ойда заберите гойду»
- 3.07.2024, 9:28
- 10,070
![Вугорская шабля ў спіну Пуціну](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-178267-aux-head-20151113_viktor_orban_Getty_Images_360.jpg)
Крамлю застаецца толькі невыразна рэагаваць.
Прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан прыехаў у Кіеў на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гэта першы візіт палітыка ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.
Орбан застаецца практычна адзіным лідарам краіны-сябра ЕЗ, які падтрымлівае дачыненні з Масквой. Будапешт рэгулярна блакуе дапамогу Украіне і замарожвае антырасейскія санкцыі, што расейская прапаганда счытвае як прарасейскую пазіцыю.
Але назваць Орбана прарасейскім складана. Нягледзячы на ўсе пратэсты, у канчатковым рахунку Вугоршчына заўсёды ўзгадняе антырасейскія санкцыі і дапамогу Украіне, атрымліваючы наўзамен тыя ці іншыя бонусы для сябе. А што да дачыненнем з Кіевам, то тут ёсць супярэчнасці з нагоды Закарпацця. Вугоршчына ўважае, што Украіна ўшчамляе правы этнічных вугорцаў.
На сустрэчы з Зяленскім ён прапанаваў спыніць агонь, каб пачаць перамовы з Масквой. У Крамлі заявілі, што ў іх няма ніякіх чаканняў ад паездкі Орбана ў Кіеў.
Дарагі сябар Віктар аказаўся чарговым партнёрам, які не апраўдаў чаканняў Пуціна і сеў за адзін стол з «нелегітымным» (на думку Масквы) Зяленскім. Такі ж нож у спіну нядаўна ўваткнула Сербія, якая праз трэція краіны пастаўляла зброю Украіне. Не асабліва імкнуцца супрацоўнічаць з Масквой і кітайскія партнёры, на якіх у Расеі было асабліва шмат спадзяванняў.
Увогуле, колькі б ставак Пуцін ні рабіў на тых, у каго ёсць рознагалоссі з Еўразвязам і ЗША, усё роўна аказваецца, што з крывавым дыктатарам ніхто не спяшаецца супрацоўнічаць. Крамлю ж застаецца невыразна рэагаваць у стылі хрю-му і спадзявацца, што хаця б Лукашэнка не адвернецца.
Тэлеграм-канал «Ойда забярыце гойду»