5 лiпеня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Кітай стварае для Расеі ўдарны робат на ўзор Shahed

11
Bloomberg: Кітай стварае для Расеі ўдарны робат на ўзор Shahed

Беспілотнік ужо праходзіць тэставанне перад адпраўкай у РФ.

Кітайскія кампаніі распрацоўваюць для Расеі ўдарны беспілотнік, падобны да іранскага Shahed, які расейскія вайскоўцы ўжываюць для нападаў па тэрыторыі Украіны, распавялі Bloomberg знаёмыя з пытаннем еўрапейскія службоўцы.

З іх слоў, яшчэ ў 2023 годзе расейскія кампаніі правялі перагаворы з кітайскімі партнёрамі аб супрацоўніцтве і прапанавалі стварыць копію іранскага дрона-камікадзэ. Сёлета ў Кітаі пачалася распрацоўка. На гэты момант робат праходзіць тэставанне перад адпраўкай у Расею, адзначылі суразмоўцы агенцтва. Пры гэтым яны ўдакладнілі, што кітайскія беспілотнікі яшчэ не выкарыстоўваліся ва Украіне.

Крыніцы Bloomberg не ідэнтыфікавалі беспілотнік, аднак на кітайскіх абаронных сайтах ёсць інфармацыя аб распрацоўцы ў краіне ўдарнага беспілотніка-камікадзэ пад назвай Sunflower 200, які па вонкавым выглядзе падобны да іранскага дрона Shahed 136.

Як адзначылі еўрапейскія чыноўнікі, Кітай перасячэ «чырвоную лінію», калі падасць Расеі беспілотнікі для ўдараў па Украіне. Са слоў адной з крыніц агенцтва, на гэты момант Пекін думае над тым, ці дасылаць яму гатовыя беспілотнікі ў Расею або пастаўляць кампаненты, з якіх можна сабраць дроны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках