У гандлі Беларусі ўтварылася гіганцкая «дзірка» у $2 мільярды
9- 3.07.2024, 10:19
- 9,600
![У гандлі Беларусі ўтварылася гіганцкая «дзірка» у $2 мільярды](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-153711-aux-head-201505601_krizis_econom_t.jpg)
Адмоўнае сальда б'е рэкорды.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў звесткі па замежным гандлі таварамі за студзень – травень 2024 года.
Паводле інфармацыі Белстата, у студзені – траўні 2024 года замежнагандлёвы абарот тавараў склаў амаль $34,65 млрд, у тым ліку экспарт – $16,37 млрд, імпарт – $18,28 млрд.
Перавага імпарту над экспартам прывяла да таго, што сальда замежнага гандлю таварамі аказалася адмоўным і склала амаль мінус $2 млрд, а дакладней – мінус $1,91 млрд.
Да ўзроўню студзеня – траўня 2023 года з разліку ў існых цэнах абарот замежнага гандлю таварамі вырас на 4,2 працэнта.
Экспарт тавараў павялічыўся на 3,8 працэнта, імпарт вырас на 4,6 працэнта.
![](https://i.c97.org/ai/601373/aux-1719990996-eVfDjnKlmeg_H_iQEkByx9tLKl6IT_UJ.png)
Паводле вынікаў студзеня – траўня 2024 года вынікі гандлю з краінамі СНД выглядаюць так:
экспарт – $11,30 млрд (0,9% да ўзроўня студзеня – траўня 2023 г.);
імпарт – $10,61 млрд (14,9%);
сальда – $690,5 млн.
Што тычыцца гандлю з краінамі па-за СНД, то тут экспарт склаў $5,07 млрд (11,0%), а імпарт – $7,67 млрд (-7,0%). Сальда аказалася адмоўным (-$2,60 млрд).