Расейцы здаліся ў палон УСУ на Пакроўскім кірунку
11- 3.07.2024, 16:00
- 14,030
![Расейцы здаліся ў палон УСУ на Пакроўскім кірунку](https://i.c97.org/p/articles/2015/ai-147872-aux-360-20150416_army_rus_mk.ru.jpg)
Апублікаваныя кадры з аднаго з самых «гарачых» участкаў фронту.
На Пакроўскім кірунку, які доўгі час застаецца самым гарачым участкам фронту, украінскія воіны не толькі знішчаюць акупантаў, але і стараюцца папаўняць абменны фонд. На днях абаронцы захапілі ў палон немалую групу расейскіх захопнікаў.
Фота з расейцамі, якія дапамогуць вярнуць дадому некалькі ўкраінскіх ваеннапалонных, апублікаваны ў Telegram-канале «Мікалаеўскі Ванёк». Аўтар канала анансаваў таксама відэа з гэтымі захопнікамі.
![](https://i.c97.org/ai/601377/aux-1719993193-znimok-ekrana-2024-07-03-0854043.jpg)
«Свежанькія, Пакроўскі кірунак. Як у тых баявых умовах байцы яшчэ палонных бяруць, я не ведаю. Але гэтыя даштурмаваліся, хутка будуць відосікі», – адзначыў «Николаевский Ванек».
Ён таксама апублікаваў фота з «уловам»: на ім выяўленыя «упакаваныя» у мікрааўтобус сем расейцаў. У мэтах бяспекі ім завязалі вочы і распранулі да ніжняй бялізны.
![](https://i.c97.org/ai/601377/aux-1719993193-photo2024-07-0310-17-46.jpg)
«Хто нашым спецыялістам падаў транспарт, у які змясціўся ўвесь пачак – рэспект», – дадаў «Мікалаеўскі Ванёк».