5 лiпеня 2024, Пятніца, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага байца тройчы спрабавалі застрэліць у расейскім палоне, але супраць акупантаў пайшла іх зброя

1
Украінскага байца тройчы спрабавалі застрэліць у расейскім палоне, але супраць акупантаў пайшла іх зброя

Незвычайная гісторыя ўкраінскага памежніка.

Слесар з Запарожжа Вячаслаў з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання РФ стаў шараговым вайскоўцам. У канцы красавіка 2022 года ён у складзе падраздзялення Дзяржаўнай памежнай службы Украіны знаходзіўся каля Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.

Атрад з пяці памежнікаў рухаўся праз лес, калі патрапіў у пастку варожай ДРГ і быў узяты ў палон.

Пра жах перажытага за паўтара года ў палоне ў акупантаў Вячаслаў распавёў у Telegram-канале ДПСУ.

Пасля ўзяцця ў палон, са слоў Вячаслава, іх адвезлі ў гараж двухпавярховага дому ў нейкім сяле і паставілі на калені з завязанымі ззаду рукамі, пры гэтым увесь час паўтаралі, што яны ўжо «200-я».

Дапытваць украінскіх вайскоўцаў прыйшоў нейкі расейскі маёр. Ён задаваў пытанні і патрабаваў не паднімаць галавы і збіваў нагамі і прыкладам аўтамата. Затым камандзір захопнікаў са свайго пісталета прастрэліў палонным ногі. Пасля першых катаванняў асабіста Вячаславу афіцэр-кат патушыў цыгарэту аб вуха нібыта за тое, што апошні скідаў попел, які трапляў на яго, пакуль маёр паліў.

Фіналам жорсткіх экзэкуцый стаў расстрэл асабіста маёрам траіх з пяці памежнікаў. Калі чарга дайшла да Вячаслава, то яго «выратавала» толькі зброя акупанта, якая пайшла супраць яго: патроны выявіліся няякаснымі, таму пасля трох няўдалых стрэлаў Вячаслаў усё яшчэ заставаўся жывы.

Украінскія абаронцы, якія выжылі, былі дастаўленыя ў шпіталь у Данецку, дзе і знаходзіліся з 24 красавіка да 12 траўня, а затым іх адправілі ў калонію ў Аленаўку Ваўнаваскага раёну Данецкай вобласці, дзе памежнікаў спачатку запыталіся, куды менавіта яны атрымлівалі раненне, а затым туды і білі. Рацыён 3000 палонных складала кіслая каша, якую рыхтавалі ў казане на 800 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках