5 лiпеня 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея фармуе новыя ўдарныя групы на поўначы Украіны

Расея фармуе новыя ўдарныя групы на поўначы Украіны

Генерал Маламуж раскрыў задуму вайсковага кіраўніцтва акупантаў.

Узброеныя сілы Расейскай Федэрацыі фармуюць новыя ўдарныя групы на поўначы, каб адцягнуць украінскія падраздзяленні з усходняга фронту. Пра гэта паведаміў генерал, кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны (2005-2010 гг.) Мікалай Маламуж у эфіры FREEДОМ.

З ягоных слоў, расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паставіў задачу перад УС РФ поўнасцю захапіць Данецкую і Луганскую вобласці. Аднак акупантам не ўдаецца гэтую задачу рэалізаваць на працягу многіх месяцаў. Між іншым, вораг ужо змяніў тактыку, наважыў пашырыць зону баявых дзеянняў, узмацніў некаторыя кірункі асабовым складам, баявой тэхнікай і павялічыў колькасць абстрэлаў – ударамі КАБаў і ракетамі. Акрамя гэтага, на фронце зафіксаваны прарывы ў асобных месцах, дзе раней не назіралася вялікай групоўкі.

«Таму была распрацаваная аперацыя па ўдарах на Харкаўскім кірунку і прадугледжваўся Сумскі кірунак, каб мы вялікую колькасць сіл і войскаў перакінулі на поўнач», – сказаў Мікалай Маламуж.

Ён адзначыў, што планы УС РФ у Харкаўскім кірунку не ўдалося рэалізаваць, бо ўкраінскія байцы іх спынілі. Маламуж падкрэсліў, што баі праходзілі ў цяжкіх умовах, аднак Сілы абароны не толькі стабілізавалі сітуацыю паблізу Ваўчанска і Ліпцоў, але і ажыццяўлялі кантрудары.

«І зараз у шэрагу сектараў гораду мы трымаем магутна пазіцыі, але і атачаем агрэгатны завод. Таму ў гэтай сітуацыі – гэта вельмі перспектыўная тэма ў плане не толькі дэблакаваць нашы асобныя кірункі, дзе яны занялі пазіцыі, але і выбіць з гэтых рэгіёнаў. Але пункт вельмі гарачы», – паведаміў ён.

Генерал дадаў, што ў гэтай сітуацыі акупанты ўсё больш фармуюць новыя ўдарныя групы, спрабуюць прамацаць не толькі кірункі Ваўчанск – Ліпцы, але і іншыя ўчасткі, якія пастаянна навісаюць над Сумскай дугой, мяркуючы, што з боку УСУ магчымыя ратацыі або перадыслакацыя з усходу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках