6 лiпеня 2024, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прыпыніць удзел у Парламенцкай асамблеі АБСЕ

12
Расея прыпыніць удзел у Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Масква таксама перастане плаціць унёскі.

Дзяржаўная дума і Савет Федэрацыі прынялі заяву аб прыпыненні ўдзелу дэлегацыі Расеі ў Парламенцкай асамблеі Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (ПА АБСЕ). Масква таксама перастане плаціць унёскі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Прадузятыя дыскрымінацыйныя падыходы, падвойныя стандарты і татальная русафобія, негатоўнасць да прадметнай дыскусіі, у тым ліку ў актуальных пытаннях забеспячэння роўнай і непадзельнай бяспекі, сведчаць аб крайняй дэградацыі ПА АБСЕ як механізму міжпарламенцкага ўзаемадзеяння», - гаворыцца ў заяве.

Старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка даручыла «неадкладна» накіраваць тэлеграму аб прынятай пастанове на сесію ПА АБСЕ, якая праходзіць гэтымі днямі ў Румыніі.

«Апошняй кропляй» у сітуацыі, якая склалася, расейскія парламентарыі назвалі «дэманстратыўную» адмову Румыніі ў выдачы віз членам дэлегацыі Расеі для ўдзелу ў штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце.

Румынія раней адмовіла ў выдачы віз членам расейскай дэлегацыі ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны.

Расея не ўдзельнічала ўжо як мінімум у чатырох пасяджэннях і сесіях Парламенцкай асамблеі АБСЕ: у Вялікай Брытаніі ў 2022 годзе, Канадзе і Арменіі ў 2023 годзе і ў Аўстрыі сёлета. Кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах і лідар ЛДПР Леанід Слуцкі ў лютым казаў, што чальцоў расейскай дэлегацыі ў рамках працы асамблеі «нікуды не запрашаюць».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках