6 лiпеня 2024, Субота, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: КДБ давёў міністра транспарту да самагубства

35
СМІ: КДБ давёў міністра транспарту да самагубства

Ён выпіў вадкасць для астуджэння рухавіка.

Міністр транспарту і камунікацыі Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня 2023 года. Ніякіх падрабязнасцяў трагедыі дзяржаўныя СМІ не прыводзілі, толькі сам Аляксандар Лукашэнка назваў чыноўніка не «памерлым», а «загінулым». Інфармаваныя суразмоўцы «Нашай Нівы» распавялі абставіны здарэння ўлетку 2023 года.

46-гадовы Аляксей Аўраменка трапіў у прыцэл органаў дзяржаўнай бяспекі. Сілавікі падазравалі, што міністр датычны да махінацый з паказчыкамі працы ведамства.

«Сам Аўраменка ўважаў сябе за сумленнага чалавека, з прэтэнзіямі згодзен не быў. Я думаю, што ён не вытрымаў ціску і спыніўся на апошнім спосабе захаваць сваё добрае імя і свабоду», - кажа суразмоўца выдання.

Знаёмыя сям'і прыводзяць падрабязнасці здарэння.

«У гаражы Аўраменка выпіў тэхнічнай вадкасці для астуджэння рухавіка і страціў прытомнасць. Але ягонае цела на падлозе вельмі хутка знайшоў адзін з блізкіх. Выклікалі хуткую. Аўраменку завезлі ў лякарню і часова вярнулі ў прытомнасць. Але ўнутраныя органы ўжо былі беззваротна пашкоджаныя. Аўраменка яшчэ паспеў растлумачыць, чаму спрабаваў забіць сябе. Але неўзабаве памёр», - паведамляюць крыніцы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках