6 лiпеня 2024, Субота, 6:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўтарынку з'явіўся новы брэнд

8
На аўтарынку з'явіўся новы брэнд

Што з коштамі і гарантыяй?

«Мультымедыя цалкам на расейскай, порт зарадкі еўрапейскі», апісваюць добрыя якасці гэтых кітайскіх аўтамабіляў прадстаўнікі дылера. Пад брэндам Seres выпускаецца адаптаваная для карыстальнікаў з Еўропы версія аўтамабіляў AITO, яны ствараюцца ў цесным партнёрстве з IT-гігантам Huawei. Навінку прывёз аўтамабільны дом «Энэргія ГмбХ», які пастаўляў раней на наш рынак новыя Mercedes, паведамляе «Анлайнер».

Паведамляецца, што ў шоўруме з'явіліся пазадарожнікі 5-й і 7-й серый. Мяркуючы з інфармацыі на сайце, «пяцёркі» ў наяўнасці каштуюць ад 42000 еўраў у эквіваленце, «сямёркі» – ад 46000 еўраў.

– У якасці сілавой устаноўкі выкарыстоўваецца камбінацыя двух электраматораў на абедзвюх восях, якія прыводзяць аўтамабіль у рух, і бензінавага генератара, які выпрацоўвае энэргію ў дарозе. Гэта дазваляе ўзяць найлепшае ад двух светаў: эканамічнасць, дынаміку і імгненнае адкліканне электрамабіляў і характэрны для ДВС запас ходу большы за 1200 км, – апавядаюць прадстаўнікі салона.

Мадэль Seres 5, паводле завадскіх звестак, развівае магутнасць 487 к. с., разганяецца ад 0 да 100 км/г за 4,6 секунды, аб'ём батарэі – 40 квт, паліўнага бака – 56 літраў.

Магутнасць Seres 7 складае 438 к. с., разгон да 100 км/г займае 4,8 секунды, батарэя – 40 квт, паліўны бак – 60 літраў.

Дылер заяўляе, што машыны пастаўляюцца наўпрост з завода з афіцыйнай гарантыяй два гады ці 100 000 км. Для іх даступнае тэхабслугоўванне і дыягностыка арыгінальным абсталяваннем у афіцыйным сэрвіс-цэнтры, а таксама склад запчастак у Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках