6 лiпеня 2024, Субота, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суперкампутары і букмекеры назвалі розных фаварытаў Еўра

3
Суперкампутары і букмекеры назвалі розных фаварытаў Еўра

Фінал адбудзецца 14 ліпеня ў Берліне.

Каманда Нямеччыны з'яўляецца галоўнай фаварыткай на перамогу ў чэмпіянаце Еўропы з верагоднасцю 20%. Такі прагноз даў суперкампутар статыстычнай кампаніі Opta на аснове блізу 10 тыс. сімуляцый.

Далей у спісе фаварытаў ідуць Гішпанія (19,2%) і Англія (17,5%). Пры гэтым у Гішпаніі больш шанцаў на выхад у фінал, чым у Нямеччыны: 29,7 адсотка супраць 28,8 адсотка. Каманды сустрэнуцца ў чвэрцьфінале. Суперкампутары і букмекеры аддаюць у гэтай пары невялікую перавагу Гішпаніі.

Паводле версіі Opta, найбольшыя шанцы на выхад у фінал мае Англія (39%) праз лёгкую сетку, хоць каманда толькі на апошніх секундах выратавалася ад паразы ў матчы 1/8 фіналу са Славакіяй (1:2 – дадатковы час). Вялікія шанцы на выхад у фінал і ў Нідэрландаў (28,1 адсотка), якія знаходзяцца ў гэтай самай сетцы.

У той самы час верагоднасць выхаду Францыі і Партугаліі ў фінал ацэньваецца нізка ў сувязі са складанай сеткай і невыразнай гульнёй.

Паводле версіі суперкампутара Gracenote (Nielsen), галоўнай фаварыткай на чэмпіёнства з'яўляецца Гішпанія (18,8%). Далей ідуць Нямеччына (17%), Нідэрланды (18,5%) і Францыя (18,4%). Суперкампутар Gracenote з першых дзён Эўра нізка ацэньваў шанцы Англіі на першы ў гісторыі тытул чэмпіёна Еўропы. На гэты раз Англія замкнула топ-5 – 11,9%.

Букмекеры не пагадзіліся з суперкампутарамі, паставіўшы Англію на першае месца ў спісе фаварытаў з каэфіцыентам 4,5–5. Далей ідуць Гішпанія (5–5,2), Францыя і Нямеччына (абедзве – 5,5–5,8). Топ-5 замыкаюць Нідэрланды (8–8,2).

Чэмпіянат Еўропы праходзіць у Нямеччыне. Фінал адбудзецца 14 ліпеня ў Берліне. Каманда-гаспадыня не перамагала на Еўра з 1984 года. Дзейнай чэмпіёнкай з'яўляецца Італія, якая саступіла Швэйцарыі (0:2) у 1/8 фіналу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках