6 лiпеня 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпійская чэмпіёнка з Беларусі абвясціла пра заканчэнні кар'еры

9
Алімпійская чэмпіёнка з Беларусі абвясціла пра заканчэнні кар'еры
ІРЫНА ЛЕШЧАНКА

Біятланістка трымае ў таямніцы свае планы на будучыню.

Ірына Лешчанка развітваецца са спортам. Пра заканчэнне кар'еры яна абвясціла на мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў мінулага сезона.

Пра тое, што алімпійская чэмпіёнка збіраецца «завязаць» з біятлонам, стала зразумела яшчэ зімой. Ірына прапусціла некалькі важных стартаў, тлумачачы гэта тым, што ў яе адсутнічае матывацыя.

Лешчанка не паведаміла, чым збіраецца займацца далей. Але відавочна, што больш часу яна цяпер стане аддаваць сваёй дачцэ, якой яшчэ няма і двух гадоў.

Ірына Крыўко (у дзявоцтве) нарадзілася і вырасла ў Віцебскай вобласці. Яна ўваходзіла ў склад эстафетнай чацвёркі, якая на Алімпіядзе ў 2018 годзе заваявала залатыя медалі.

Цяпер Ірыне 32 гады.

Яе муж, Арцём Лешчанка, таксама займаўся біятлонам. Сёння ён трэнер каманды Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках