6 лiпеня 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў паскардзіўся на Літву і Польшчу

30
Лукашэнка зноў паскардзіўся на Літву і Польшчу

На гэты раз у Астане.

Аляксандр Лукашэнка паскардзіўся на Літву і Польшчу, якія «ў аднабаковым парадку незаконна перакрылі Беларусі доступ да партоў на Балтыцы». Такую заяву палітык зрабіў у інтэрв'ю інфармагенцтву «Казінфарм» напярэдадні саміту ШАС у Астане, які пройдзе 3 і 4 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Сам дыктатар 3 ліпеня прыляцеў у Астану.

У Аляксандра Лукашэнкі сярод іншага спыталі, якім ён бачыць удзел Беларусі ў транспартным і транзітным кірунках у рамках ШАС.

– Перспектыўныя кірункі нашай супольнай працы – сінхранізацыя развіцця міжнародных транспартных калідораў, такіх як «Поўнач – Поўдзень», «Усход – Захад», іх спалучэнне з ініцыятывай нашых кітайскіх сяброў «Адзін пояс, адзін шлях». У свой час мы выступілі з такой ініцыятывай, і ўжо нямала зроблена для яе рэалізацыі, – адказаў узурпатар.

– Калі ў 2020 годзе Літва і Польшча ў аднабаковым парадку незаконна перакрылі Беларусі доступ да партоў на Балтыцы, мы аператыўна перабудавалі нашу лагістыку на расейскія парты, пачалі развіваць транспартныя зносіны, уключаючы мадэрнізацыю інфраструктуры, з нашымі партнёрамі ў ЕАЭС, Кітаем.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках