6 лiпеня 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва мае намер выйсці з Канвенцыі касетных боепрыпасаў

6
Літва мае намер выйсці з Канвенцыі касетных боепрыпасаў

Прэзідэнт Літвы падтрымаў пастанову Мінабароны.

На фоне ваеннай агрэсіі РФ супраць Украіны, якая прадаўжаецца, Літва мае намер выйсці з міжнароднай Канвенцыі касетных боепрыпасаў. У сераду, 3 ліпеня, урад балтыйскай краіны ўхваліў падрыхтаваны Міністэрствам абароны законапраект, які будзе пададзены на абмеркаванне парламента. Пастанову таксама павінен падтрымаць прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, які ўжо сігналізаваў сваю згоду.

Паводле ацэнкі літоўскага Мінабароны, дэнансацыя канвенцыі з'яўляецца мэтазгоднай у сувязі з сітуацыяй, якая кардынальна змянілася ў сферы нацыянальнай бяспекі краіны. Установа мяркуе, што Літва павінна мець магчымасць выкарыстоўваць касетныя боепрыпасы, бо яны з'яўляюцца высокаэфектыўным сродкам абароны.

Пры гэтым, на думку Вільні, няма ніякіх сумневаў, што Расея і Беларусь у выпадку ўзброенага канфлікту будуць ужываць касетныя бомбы і тым самым атрымаюць ваенную перавагу. Калі Літва не выйдзе з Канвенцыі касетных боепрыпасаў, то нават яе хаўруснікі не змогуць выкарыстоўваць гэтую зброю на яе тэрыторыі або транспартаваць яе, падкрэсліў міністр абароны Лаўрынас Касчунас. «Гэта поўнасцю пазбаўляе раўнавагі ўвесь усходні фланг і, без усялякіх сумненняў, патрабуе развязання», – дадаў ён.

Іншыя дзяржавы балтыйскага рэгіёну – Эстонія, Латвія, Фінляндыя і Польшча, – як і ЗША, Кітай, Украіна і Расея, не падпісалі Канвенцыю касетных боепрыпасаў, якая забараняе выкарыстанне, перадачу і назапашванне такіх узбраенняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках