6 лiпеня 2024, Субота, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ спіртавы завод прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

10
У РФ спіртавы завод прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Самога гарэлачнага магната Юрыя Шэфлера абвінавацілі ў падтрымцы Украіны.

Тамбоўскі суд задаволіў пазоў Генпракуратуры аб адабранні ў прыбытак дзяржавы актываў гарэлачнага магната Юрыя Шэфлера. У пазове пракуратуры сцвярджаецца, што Шэфлер і падкантрольныя яму кампаніі ўтвараюць экстрэмісцкае аб'яднанне, іх дзейнасць павінна быць забароненая ў Расеі. Акрамя таго, пракуратура мяркуе, што Шэфлер выступае ў падтрымку Украіны, а ягоныя кампаніі фінансуюць фонд, які накіроўвае сродкі на патрэбы УСУ.

Як удакладняюць крыніцы «Коммерсанта», паводле версіі наглядных органаў, за кошт Шэфлера і ягоных структураў УСУ атрымалі больш за 120 тысячаў беспілотнікаў, а таксама аўтамабілі, боепрыпасы, харчаванне і сродкі сувязі. У пазове пазначана, што аб'яднанне Шэфлера і ягоных прадпрыемстваў пераследуе агульныя «ідэалагічныя і маёмасныя інтарэсы, якія маюць ярка выражаны антырасейскі характар», а іх дзейнасць накіраваная «супраць жыцця і здароўя расейцаў, бяспекі грамадства і дзяржавы».

Канфіскаваныя актывы Шэфлера – гэта тамбоўскі спіртавы завод «Амбер Талвіс» і яшчэ адзін спіртзавод у Калінінградзе, які не функцыянуе з 2012 года. «Амбер Талвіс» вырабляе спірт, які экспартуецца ў Латвію, дзе кампанія «Амбер Латвіяс Бальзамс», таксама падкантрольная Шэфлер, вырабляе з яго гарэлку марак Moskovskaya і Stoli, а таксама лікёр «Рыжскі бальзам». 1 ліпеня на абодва гэтыя заводы суд наклаў арышт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках