6 лiпеня 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Берасця стаў пераможцам Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды

7
Школьнік з Берасця стаў пераможцам Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды

Усяго беларускія школьнікі зарабілі пяць медалёў.

Школьнік з Берасця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам Еўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2024) у Сербіі. Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Берасцейскага гарвыканкама. Усяго беларускія школьнікі зарабілі пяць медалёў.

Вучань гімназія №2 Берасця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам EGEO-2024. У спаборніцтве з ім агулам было 200 школьнікаў з адзінаццаці краінаў.

Паводле звестак Мінадукацыі, сярод медалістаў былі і іншыя беларусы. Залатыя медалі заваявалі навучэнец гімназіі № 1 Віцебска імя Ж.І. Алфёрава Вадзім Ігнаценка і навучэнка СШ № 18 Баранавічаў Аляксандра Багданава.

Срэбра атрымаў Станіслаў Бродніцкі з СШ № 5 Пружанаў. Бронзу – навучэнец сярэдняй школы № 118 Менска Аляксей Клімко.

EGEO-2024 заснавалі ў 2015 годзе. Спаборніцтвы праводзяцца паміж навучэнцамі ад 12 да 19 гадоў, падзеленымі на дзве ўзроставыя групы. Афіцыйная мова алімпіяды – ангельская.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках