6 лiпеня 2024, Субота, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне 40 млрд еўраў

1
Reuters: Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне 40 млрд еўраў

Пастанову аб ваеннай дапамозе плануюць зацвердзіць на саміце NATO ў Вашынгтоне.

Прадстаўнікі краінаў-удзельніцаў Паўночнаатлантычнага альянсу (NATO) дамовіліся пра вылучэнне Украіне 40 млрд еўраў на фінансаванне ваеннай дапамогі ў 2025 годзе, піша агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы.

Афіцыйна пастанова аб фінансаванні ваеннай дапамогі Кіеву, паводле словаў суразмоўцы агенцтва, будзе прынятая 9–11 ліпеня на саміце NATO ў Вашынгтоне.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікаў удзельнікаў Альянсу зацвердзіць пастанову аб штогадовым вылучэнні 40 млрд еўраў з бюджэту арганізацыі на фінансаванне ваеннай дапамогі Украіне, але гэтую прапанову, як адзначае Reuters, хаўруснікі не падтрымалі.

У той самы час, як сцвярджае крыніца агенцтва, прадстаўнікі краінаў-чальцоў NATO папярэдне дамовіліся штогод пераглядаць унёскі чальцоў арганізацыі на будучых самітах Альянсу.

Акрамя таго, ужо ў 2025 годзе NATO падрыхтуе дзве справаздачы пра Украіну, у якой адлюструюць, якая краіна-ўдзельніца арганізацыі які аб'ём дапамогі дае Кіеву. Гэта, як сказала крыніца, трэба для таго, каб празрыста і справядліва размеркаваць фінансавы цяжар паміж удзельнікамі Альянсу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках