31 лiпеня 2024, Серада, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТСН: Сеціва абляцелі шакавальныя фота Лукашэнкі

43
ТСН: Сеціва абляцелі шакавальныя фота Лукашэнкі

Што адбываецца з дыктатарам.

Лукашэнка цяжка хварэе, аднак гэтую інфармацыю трымаюць у строгім сакрэце.

Нядаўна беларускаму дыктатару стала дрэнна на саміце ў Астане. Апошнія з'яўленні на публіцы Аляксандра Лукашэнка, якому хутка споўніцца 70 гадоў, выклікалі мноства пытанняў, піша TСН.

Журналісты і карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу на свежыя фатаграфіі Аляксандра Лукашэнкі, зробленыя падчас сустрэчы "без гальштукаў" з Пуціным у Карэліі. Каментатары выказалі здагадку, што дыктатар на нешта захварэў, бо ягоны выгляд вельмі змяніўся за апошнія два гады.

Лукашэнка імкліва набраў вагу, ледзьве перасоўваецца, увесь час шукае апору і скардзіцца на спякоту.

На здароўе дыктатара імкліва пачалі адбівацца працэсы старэння. Сярод пералічаных захворванняў - паслабленне касцей і мышцаў, праблемы са слыхам, анкалагічныя захворванні, дыябет другога тыпу, які нібыта стаў прычынай лішняй вагі Лукашэнкі. Прынамсі, частка гэтых праблем, здаецца, ужо закранула і Лукашэнку.

Пасля няўдалага візіту ў Маскву ў 2023 годзе з'явілася інфармацыя аб тым, што ў арганізме Лукашэнкі нібыта адбыўся сур'ёзны збой. Пра гэта паведамляў праект ВЧК-ОГПУ ў Telegram са спасылкай на інфармаваную крыніцу.

Паведамлялася, што ў Менск для лячэння Лукашэнкі неаднаразова выляталі прафесары з Масквы, у тым ліку з Цэнтра імя Бакулева. Мяркуючы з «набору лекараў», у дыктатара падазравалі магчымыя праблемы з эндакрыннай сістэмай і кардыялагічныя захворванні. Чым быў выкліканы збой - пакуль невядома.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках