31 лiпеня 2024, Серада, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінус пяць афіцэраў: расейская ДРГ патрапіла ў засаду на Чарнігаўшчыне

9
Мінус пяць афіцэраў: расейская ДРГ патрапіла ў засаду на Чарнігаўшчыне

Расейская прапаганда гэтую інфармацыю ўтойвае.

Расейскія акупанты патрапілі ў засаду Сіл абароны Украіны падчас выканання дыверсійна-выведвальных задач у Сямёнаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці. Бой прайшоў 28 ліпеня.

Пра гэта паведаміў блізкі да расейскіх сілавікоў Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ».

Як піша расейскі паблік, расейскае камандаванне спрабуе ўтаіць усякую інфармацыю аб правальнай аперацыі. Такая пастанова прынятая на фоне падзей у Малі, дзе паўстанцы-туарэгі разбілі калону ПВК «Вагнер» і забілі дзясяткі баевікоў.

У выніку паспяховай аперацыі па ліквідацыі расейскай ДРГ былі знішчаныя сама меней пяцёра акупантаў, прычым з афіцэрскага складу.

«28 ліпеня гэтага года група спецыялістаў 322 Цэнтра спецыяльных аперацый («Сенеж») патрапіла ў засаду падчас выканання дыверсійна-выведвальных задач у Сямёнаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці. Сярод загінулых: гвардыі капітан Ларыёнаў Вячаслаў Андрэевіч, гвардыі маёр Асанаў Міхаіл Аляксандравіч, гвардыі капітан Салдаткін Віктар Юр'евіч, гвардыі старшы лейтэнант Галоўчанка Валерый Аляксандравіч, гвардыі маёр Паспелаў Андрэй Іванавіч», - гаворыцца ў паведамленні расейскага пабліка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках