31 лiпеня 2024, Серада, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Так і да Драздоў даляцяць»

3
«Так і да Драздоў даляцяць»
КАЛАЖ: CHARTER97.ORG

Як беларусы адрэагавалі на «шахеды» над сваімі дамамі.

У ноч на сераду, 31 ліпеня, у паветраную прастору Беларусі заляцела да пяці «шахедаў», якія Расея запусціла па Украіне. У апошні час выпадкі выкарыстання паветранай прасторы Беларусі падчас расейскіх нападаў на Украіну пачасціліся.

Сайт Charter97.org сабраў каментары беларусаў на гэтую тэму:

«Расейскі гаспадар проста так цвеліць вусатага васала».

«Падняў у паветра знішчальнікі і не збіў? Тады гэта чысты цырк, тыпу «я зрэагаваў і суправадзіў іх далей».

«Лукашэнка занаравіўся перад гаспадаром, сіняпальцы прыдурак хоча ўрваць кавалак больш тлусты ў сваю кішэню. Усё паўтараецца. Могуць быць і ўдары. Гэта толькі пакуль паўторныя званочкі».

«Часцей маліся са старэйшым братком, так і да Драздоў даляцяць».

«Мару ўбачыць таран беларускім рэактыўным знішчальнікам расейскага «шахеда!»

«Лука, збівай! Чаго баішся?! Дайце ўгадаю: Расея прыляціць «шахедам» і скажа, што гэта Украіна зрабіла».

«Ага, «збівай»... А па рэзідэнцыях шарахне! А нафту ператне! А грошай не дасць, мянтам і ахове чым плаціць?!

«А толку? Ужо і так замазаліся па поўнай, куды ж далей? Пачнуць збіваць на галовы сваім суграмадзянам - прыляціць з абодвух канцоў: і ад суграмадзян-пацярпелых, і ад тых, хто запускае, маўляў, чаго гэта вы нашу тэхніку гробіце. Адзіны сэнс паднімаць у паветра круцёлкі - гэта каб палётныя гадзіны пілотам забяспечыць».

«Каб быў разумны, то яшчэ ў 2020 пакінуў бы ўладу, пакінуў краіну. І мы б збівалі зараз гэтыя «шахеды», былі б адной нагой у ЕЗ, НАТА, а магчыма нават вайна б не пачалася. Але не...Сінія пальцы счарнелі, ужо месцамі бачныя косткі».

«Сітуацыя не радасная і для простых беларусаў. Іх нельга ўсіх ставіць пад адзін грабянец і называць усіх лукашыстамі. У краіне жыве шмат добрых людзей. Самыя добрыя ў турмах, як палітзэкі. Шмат старых бацькоў, з'ехалых пратэстоўцаў, якія не могуць з'ехаць. Галоўны «жандар» свету, ЗША, зараз сам з сабой разбіраецца праз выбары. А Пу гэтым задаволены і яшчэ больш распяразваецца, кідаючы «выпадкова» «шахеды» нават на свайго беларускага хаўрусніка і дружка».

«У Беларусь залятаюць баявыя дроны, а СПА і МЗС маўчаць! Хаця б для прыстойнасці выказалі «заклапочанасць», я не кажу ўжо пра «ноту пратэсту». Лукашэнка чарговы раз падстаўляе краіну і народ пад удар на карысць крамлёўскім гаспадарам. А «баявыя афіцэры», закліканыя абараняць краіну і народ, робяць выгляд, што нічога не адбываецца».

«Нагнулі ненагінальнага?»

«Прамацваюць кацапы вузкія месцы, правяраюць рэакцыю беларускіх войскаў, рыхтуюцца, праклятыя, да авантуры, уцягвання-правакацый (іх будзе не адна, трэба меркаваць). Раз Лукашэнка віляе хвастом, як шпіц, Пуцін перайшоў да плана «Б» - правакацыі. Патрэбны трыгер для «гневу» народа, што, маўляў, Украіна напала першай на лукамор'е. Нездарма сіняпальцы чорт вякае, паднімае хвалю агрэсіі з боку Украіны. Ох, не дарма. Аж паблажэла яму (а можа, косіць пад дурня - мые рукі, што ў крыві па локці), маўляў, гэта не я, я цяжка хварэў, быў пры смерці», - пішуць чытачы сайта Charter97.org.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках